Архив новостей © СШ №2 г.Толочина

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2023

Адукацыйная экскурсія ў горад Мінск

Вучні 9"Б" класа сумесна с класным кіраўніком ажыццявілі адукацыйную экскурсію ў горад Мінск. Па шляху вандроўкі пралягаў  "Курган Славы", сведка далёкіх гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Затым было знаёмства з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Славутая "Паўлінка", якая ставіцца на памостках тэатраў з далёкага 1943  ( сёлета ёй споўнілася 110 гадоў), не пакінула раўнадушнымі і нашых падлеткаў. Займальны сюжэт, самабытная мова акцёраў ( нам пашчасціла ўбачыць мэтраў беларускага тэатра Г. Аўсяннікава і Т. Міронаву), сцэнічнае майстэрства, аздабленне спектакля  музыкай і танцамі стварылі адчуванне сапраўднага свята. Узрушаныя, задаволеныя,  кранутыя да глыбіні душы ўбачаным, з крылатымі выразамі з п'есы на вуснах, хлопчыкі і дзяўчынкі мараць ужо аб новых падарожжах.