Архив новостей © СШ №2 г.Толочина

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2023

Фестываль беларускай культуры

З 20 па 25 лютага ў школе №2 імя М.П. Лугоўскага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
У рамках Тыдня прайшлі такія тэматычныя мерапрыемствы, як творчая гасцеўня «Я песняй радзіму сваю ўслаўляю», гульня «Лепшы знаўца беларускай мовы», літаратурны рынг «Жывое ў вяках беларускае слова», выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў і іншыя.
25 лютага адбылося закрыццё тыдня, дзе былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам праводзімых мерапрыемстваў.
Таксама ў гэты дзень цыкл святочных мерапрыемстваў завяршыў фестываль беларускай культуры, забаўляльная гульнявая праграма «Масленіца-2023», выступленне-прэзентацыя бацькоў сумесна з навучэнцамі «Мой фірмовы рэцэпт бліноў», дабрачынны кірмаш з продажам бліноў.
Атрыманыя ад продажу бліноў грошы будуць адпраўленыя на рахунак 2-гадовага Шкуратава Аляксандра, якому неабходна дапамога на лячэнне.
Кульмінацыяй свята стала спаленне пудзіла Масленіцы – сімвала адыходзячай зімы.